ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЛМТ "БАЛЯДА"

 

Літаратурна-музычнае таварыства "Баляда" – гэта культурна-творчае таварыства, якое гуртуе творцаў, выканаўцаў і сымпатыкаў баляды, аўтарскай песьні, сьпяванай паэзіі й падобных музычна-літаратурных формаў. Яго мэтай зьяўляецца падтрымка, разьвіцьцё й пашырэньне мастацкай баляднай творчасьці.

 

ЛМТ "Баляда", згодна з запісамі свайго статуту, спэцыялізуецца ў арганізаваньні рознага віду мерапрыемстваў (канцэрты, аўтарскія сустрэчы, конкурсы, варштаты, агляды й фэстывалі), якія прычыняюцца да прамоцыі літаратурнай песьні ў шырокім разуменьні гэтага паняцьця. З аднаго боку, супрацоўнічае з многімі артыстамі гэтай плыні, а з другога – з дамамі культуры, арганізатарамі імпрэзаў, сродкамі масавай інфармацыі, дзяржаўнымі й муніцыпальнымі ўстановамі. Найважнейшым мерапрыемствам Таварыства зьяўляецца арганізаваньне раз у год, у лістападзе, Міжнароднага фэстывалю бардаў OPPA.

 

ЛМТ "Баляда" выступае ў якасьці імпрэсарыё, займаецца, між іншым, фанаграфічнай і выдавецкай дзейнасьцю ня толькі для сваіх сяброў, але й цэлага асяродзьдзя аўтарскай песьні. Мы запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых, асабліва артыстаў і арганізатараў канцэртаў.

 

 

карэспандэнцыйны адрас:

 

SLM "Ballada"

ul. Krasińskiego 34 A / 5

PL- 01-769 Warszawa

 

tel/fax: +48 22 898 14 73      tel gsm: +48 601 847 559

 

e-mail: ballada@ballada.pl

 


ОППА | арс